Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Трыр (ням.: Trier) — горад у Германіі, на захадзе зямлі Рэйнланд-Пфальц, «Паўночны Рым». Размешчаны на берагах ракі Мозель, непадалёк ад Люксембурга. Найстарэйшы горад краіны, заснаваны ў 16 годзе да н.э. рымскім імператарам Актавіянам Аўгустам побач са свяцілішчам племя трэвераў, адкуль і пайшла назва горада — «Аўгуста Треверарум» (лац.: Augusta Treverorum).
Першае паселішча тут было заснавана рымскім імператарам Аўгустам у 16 да н.э. як ваенны лагер на тэрыторыі гальскага племя трэвераў і таму называлася Аўгуста Трэвераў. Неўзабаве калонія ператварылася ў важны гандлёвы цэнтр. Свайго росквіту Трыр дасягае ў II стагоддзі. Быў галоўным населеным пунктам рымскай правінцыі Галія Белгіка, потым усёй прэфектуры Галія. Перажыўшы першы напад алеманаў, Трыр паступова ператвараецца ў імператарскую рэзідэнцыю, званую «Паўночны Рым». Заваяванне Трыра франкамі каля 475 года стала адным з сведчанняў заходу рымскай імперыі.
3 ІХ ст. цэнтр архібіскупства. Паміж 1160 і 1190 атрымаў гарадское права. У XV ст. вольны імперскі горад, У 1473—1797 гг. тут існаваў універсітэт. 3 1794 уладанне Францыі, галоўны горад (да 1814) французскага дэпартамента Саар. У 1815 годзе далучаны да Прусіі (Германія). У Другую сусветную вайну значна разбураны. Пасля вайны ў складзе французскай зоны акупацыі Германіі, з 1949 года ў ФРГ.
Прамысловасць: вінаробчая, металаапрацоўчая, электра-тэхнічная, тэкстыльная, абутковая. Цэнтр раёна вінаградарства і вінаробства.
Вузел чыгунак і аўтадарог.
Дзейнічае Трырскі ўніверсітэт. Музеі: зямлі Рэйнланд, Епіскапскі.
Архітэктурныя помнікі: