| |||||
Дэвіз: «лац.: «Pax et Justitia», «Мір і справядлівасць»» | |||||
Гімн: «St Vincent Land So Beautiful» | |||||
Дата незалежнасці | 27 кастрычніка 1979 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | Англійская | ||||
Сталіца | Кінгстаўн | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Кароль Генерал-губернатар Прэм’ер-міністр |
Карл III Сьюзан Дуган Ральф Гансалвіш | ||||
Плошча • Усяго |
183-я ў свеце 389,3 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2003) • Шчыльнасць |
117 534 чал. (193-я) 300,3 чал./км² | ||||
Валюта | усходнекарыбскі долар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .vc | ||||
Код ISO (Alpha-2) | VC | ||||
Код ISO (Alpha-3) | VCT | ||||
Код МАК | VIN | ||||
Тэлефонны код | +1784 | ||||
Часавыя паясы | UTC-4 і America/St_Vincent | ||||
Сент-Вінсент і Грэнадзіны (англ.: Saint Vincent and the Grenadines) — астраўная краіна ў Карыбскім моры, у архіпелагу Малых Антыльскіх астравоў. Акрамя вострава Сент-Вінсент краіна ўтрымлівае некалькі невялікіх астравоў, на поўдні. Сталіца — Кінгстаўн.
Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.
Востраў Сент-Вінсент быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам у 1498 годзе. Брытанская каланізацыя пачалася толькі ў XVII стагоддзі. Не на доўгі час трапіла пад кантроль Францыі, але хутка вярнулася Вялікабрытаніі. З 1804 да 1958 году была каралеўскай брытанскай калоніяй. Некаторы час уваходзіла ў склад Федэрацыі Заходняй Індыі, але зноў вярнулася пад брытанскі кантроль. У 1969 годзе атрымала шырокую аўтаномію, а ў 1979 годзе абвясціла аб сваёй незалежнасці.
14 мая 1999 Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і дзяржавай Сэнт-Вінсэнт і Грэнадзіны.